Сёння перад крамай Symbal.by, якая ў хуткім часе зачыніцца, з'явілася чарга з 500 чалавек. Пра гэта паведамляе ўладальнік крамы Павел Белавус.

Нагадаем, у апошні час магазін з-за ціску ўладаў вымушаны быў абвясціць пра сваё закрыццё. Учора каля крамы здарыўся канфлікт, з-за якога да чаргі пад'ехаў АМАП і затрымаў з дзясятак людзей.

Нягледзячы на ўчарашнія падзеі, сёння людзі, у тым ліку публічныя персоны, не спалохаліся падтрымаць магазін нацыянальнай сімволікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?