Мінздароўя паведамляе, што па стане на 25 чэрвеня з пераліку краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, дадаткова выключаны наступныя краіны:

ААЭ, Аўстралія, Брытанія, Егіпет, Ізраіль, Грузія, ЗША, Казахстан, Канада, Нідэрланды; Паўднёвая Карэя, Турцыя, Японія.

Асобы, якія прыбылі з вышэйзгаданых краін, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 дзён з дня прыбыцця ў Беларусь.

Раней у гэты спісе былі Аўстрыя, Албанія, Бельгія, Балгарыя, Боснія, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Мальта, Малдова, Манака, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Паўночная Македонія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія, а таксама Кітай.

Як бачым, Расіі і Украіны пакуль у спісе няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0