Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка паехаў у дзіцячы яслі-сад №76, каб паглядзець сітуацыю з водазабеспячэннем ва ўмовах забруджвання вады ў водаканалах Мінска.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада.

Паводле прэс-службы, «зараз задзейнічаны ўсе наяўныя аўтамабілі, у сувязі з чым дадзены аператыўныя даручэнні па тэрміновай перакідцы дадатковых машын з пітной вадой з іншых рэгіёнаў».

Акрамя таго, па даручэнні прэм'ер-міністра МАРГ праводзіць аператыўную сустрэчу з прадстаўнікамі гандлю і вытворцаў па пытаннях павелічэння аб'ёмаў паставак пітной вады і недапушчэнні росту цэнаў у сувязі з павышаным попытам на яе.

«Распараджэннем прэм'ер-міністра таксама створана міжведамасная рабочая група для ацэнкі сітуацыі з трапленнем няякаснай вады ў сістэму водазабеспячэння, ацэнкі дзеянняў службовых асоб і выпрацоўцы мер па недапушчэнні падобнай сітуацыі ў будучыні», - гаворыцца ў паведамленні.

«У цэлым сітуацыя кантралюемая», - лічаць ва ўрадзе і адзначаюць, што ў прычынах разбіраюцца кампетэнтныя службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0