Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 30 чэрвеня ў свеце зарэгістравана 10 409 239 выпадкаў каранавіруса, памерлі 508 084 чалавекі.
Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 2 681 811 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 128 783 чалавекі, з іх 346 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 1370,5 тысячы выпадкаў каранавіруса, 727 чалавек памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 641,1 тысячы чалавек, 93 памерлі ўчора.
Усяго ў свеце за 29 чэрвеня зафіксавалі 160 985 новых выпадкаў каранавіруса.
За 29 чэрвеня памерлі ад каранавіруса 3415 чалавек.
0
0
0
0
0
0