30 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у асобных раёнах моцныя залевы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні ўмераны, падчас навальніц парывісты, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра максімальная днём +20..+25°C, па паўднёвым усходзе да +27°C.

У Мінску днём кароткачасовы дождж, навальніца. Тэмпература паветра раніцай +19..+21°C, максімальная днём + 21..+23°C, ўвечары +18..+20°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0