Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і былая міністарка інфармацыі Лілія Ананіч пракаментавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку выпадак з 18-гадовым Максімам Багдановічам. Хлопец хацеў стаць сябрам участковай выбарчай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, але камісія ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна адмовіла яму. Максім нядаўна паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт ЗША.
«Як для мяне, нічога дзіўнага — досвед ніхто не адмяняў. Ды і выбіраць, думаю, было з каго», — піша Ананіч.
«Гарвард — гэта добра. Можа быць, нават выдатна ў плане адукацыі. Толькі пры чым тут нашы выбары? Не бачу сувязі».