Грамадская кампанія «Годна» сумесна з «Арт Сядзібай» распачала новае шоу «Годна news».

«У Беларусі апошнім часам вельмі шмат сумных навін, таму мы падумалі, што трэба іх разнастаіць і зрабіць крышачку весялейшымі. У кожным выпуску — самыя актуальныя навіны мінулага тыдня і адмысловыя скетчы паводле гэтых навін.

«Годна news» — гэта штотыднёвае шоу, якое вы маглі паглядзець на БТ, але мы бліжэй да народа», — гавораць арганізатары.

У «Годна news», абяцаюць яны, вынікі тыдня будуць падводзіцца сур'ёзна і лаканічна, але на вастрыні саркастычнага гумару: «Тут не будзе імені таго, каго нельга называць. Тут не будзе ацэнкі падзеяў. Толькі праўда пра Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0