Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Латвіі Эгілса Левітса з 65-годдзем, паведамляе БелТА.

Ён адзначыў, што Эгілс Левітс адзначае гэты юбілей на адказнай палітычнай пасадзе кіраўніка латвійскай дзяржавы. «Гэта паказчык высокага даверу суайчыннікаў, жыццёвай сталасці і выключнага прафесійнага вопыту, якія дапамогуць пераадолець усе складанасці сённяшняга часу», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка разлічвае на працяг сумеснай працы па ўмацаванні добрасуседскіх адносін з Латвіяй. «Гэтаму будуць спрыяць запланаваныя кантакты на найвышэйшым узроўні. Разлічваю, што ў хуткім часе нам удасца сустрэцца ў гасціннай Рызе для абмеркавання шляхоў паглыблення ўзаемадзеяння Беларусі і Латвіі», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0