Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Паслы ЕС узгаднілі спіс 15 «бяспечных» краін, грамадзяне якіх змогуць уязджаць у краіны Еўрасаюза, паведамляе BBC News.

З серады межы ЕС будуць зноў адкрытыя для грамадзян 15 краін, якія не ўваходзяць у ЕС. У тым ліку — Канады, Марока і Аўстраліі, але не Беларусі, ЗША, Бразіліі і Расіі.

 Вялікабрытанія і яшчэ чатыры дзяржавы, якія не ўваходзяць у ЕС — Швейцарыя, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія — аўтаматычна ўключаюцца ў спіс «бяспечных».

Каб быць уключанай у еўрапейскі спіс, краіна павінна мець нізкі ўзровень інфікавання каранавірусам. (менш за 16 на выпадкаў 100 000 насельніцтва), таксама мае назірацца тэндэнцыя да зніжэння колькасці выпадкаў і захоўвацца належныя меры сацыяльнага дыстанцыявання.

Адзін дыпламат з паўночнаеўрапейскай дзяржавы-члена ЕС сказаў Бі-бі-сі, што «пэўная геапалітыка таксама паўплывала на гэтае рашэнне» і што «балканскія і ўсходнееўрапейскія дзяржавы рэкамендавалі» ўключыць у спіс Грузію.

Лічыцца, што венгерскі ўрад лабіраваў уключэнне ў спіс Сербіі. Іспанскія афіцыйныя асобы кажуць, што яны прасілі ўключыць Марока пры ўмове, што будзе дасягнута пагадненне аб узаемнасці.

Данія і Аўстрыя былі ў ліку дзяржаў, якія выступалі за тое, каб колькасць краін у спісе была мінімальнай.

У часе дыскусій у ЕС адбыўся раскол паміж такімі краінамі, як Іспанія, што жадаюць стымуляваць турызм, але перастрахоўваюцць, бо моцна пацярпелі ад каранавіруса, і такімі як Грэцыя і Партугалія, якія менш пацярпелі ад віруса.

Германія і Іспанія настойвалі на тым, каб мець кароткі спіс краін з нізкім узроўнем інфікавання, добрым медыцынскім абслугоўваннем і надзейнымі медыцынскімі звесткамі.

Але ў Грэцыі і Партугаліі былі іншыя ідэі. Імкнучыся ўмацаваць сваю эканоміку пасля каранціну, яны хацелі атрымаць як мага больш доўгі спіс.

Францыя настойвала на ўзаемнасці мераў. Калі краіна, якая не ўваходзіць у ЕС, забараняе палёты з Еўрасаюза, сцвярджаў Парыж, яна не павінны быць у спісе…

Канчатковы спіс — гэта спроба кампрамісу. Ён будзе рэгулярна карэктавацца і абнаўляцца. Але Беларусі з яе паказнікамі ўсё адно пакуль далёка да крытэраў Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0