Мастак Уладзімір Басалыга быў выдатным графікам, выбітным адміністратарам — ён узначальваў у тым ліку Саюз мастакоў.
Ён памёр 7 чэрвеня гэтага года, было яму 80 гадоў.
«Наш бацька аддаў увесь свой талент, усе свае сілы на справу Адраджэння Незалежнай Беларусі», — напісалі дзеці і ўнукі мастака ў слове яго памяці.
І расказалі пра справу апошніх гадоў жыцця Уладзіміра Басалыгі: «Бацька рабіў графічныя малюнкі-рэканструкцыі помнікаў архітэктуры яго радзімы Случчыны, якія не захаваліся, былі знішчаны і забыты. Але ён не хацеў, каб святыні былі забыты, рупліва вывучаў розныя крыніцы і ўзнаўляў выявы храмаў ў сваіх графічных аркушах».
Зірніце гэтыя працы, якія мы размяшчаем тут з ласкавае згоды сям'і.





