Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $37,8 за 1 т (раней — $8,3).

Пошліна на прамагонны бензін павышана з $4,5 да $20,7 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты — з $2,4 да $11,3 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых аліў.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 чэрвеня. Тады яны таксама павышаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0