Аўтамабільная дарога М1 стане магістраллю. Пра гэта паведаміў падчас прэс-канферэнцыі начальнік Галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса Аляксандр Галаўнёў, паведамляюць Мінск-Навіны.
— На М1 плануецца маштабная рэканструкцыя, — адзначыў ён.
— Гэта будзе дарога без абмежаванняў, дзе не будзе ні скрыжаванняў, ні пешаходных пераходаў. Пешаходныя пераходы сёння прысутнічаюць у месцах прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту.
Там іх не павінна быць, як і не павінен рухацца па магістралі ціхаходны транспарт — яго накіруюць у мясцовыя праезды.
Па словах А. Галаўнёва, на мадэрнізацыю аўтадарогі М1 спатрэбіцца каля 1,5 млрд даляраў.





