БелТА

БелТА

Пуцін і Лукашэнка адкрылі Мемарыял савецкаму салдату пад Ржэвам, усклаўшы кветкі да помніка, паведамляе БелТА.

Падчас цырымоніі кіраўнікі дзяржаў пагутарылі з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, а затым усклалі кветкі да падножжа мемарыяла. Пасля гэтага ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання.

Беларусь і Расія адзіныя ў імкненні абараніць праўду аб перамозе ў Вялікай Айчыннай вайны, сказаў Лукашэнка.

БелТА

БелТА

«Адкрыццё гэтага мемарыяла, урачыстасці ў расійскай сталіцы, мітынг-рэквіем у Брэсцкай крэпасці, парад 9 мая ў Мінску яшчэ раз паказваюць, што гэта нашы агульныя перамога, памяць і слава, якія мы і надалей будзем свята захоўваць. Гэта і ёсць рэальная сувязь часоў і пакаленняў. Нябачная нітка, якая злучае сэрцы ўсіх народаў, якія ваявалі ў той страшнай вайне, і, перш за ўсё, беларусаў і расейцаў. З глыбокай удзячнасцю мы схіляем галаву перад мужнасцю і стойкасцю ўсіх, хто аддаў жыццё за свабоду цяперашніх і будучых пакаленняў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён перакананы, што мемарыял савецкаму салдату пад Ржэвам заўсёды будзе сімвалам непарушнага сяброўства паміж Расіяй і Беларуссю, месцам усеагульнага гонару і пакланення перад подзвігам нашых дзядоў і прадзедаў. «Мы не дазволім прынізіць значэнне Вялікай Перамогі, сказіць праўду пра падзеі таго часу і рэабілітаваць нацызм. Інакш трагедыя можа паўтарыцца. Беларусь і Расія, якія заплацілі мільёнамі жыццяў сваіх грамадзян за мір на зямлі, абсалютна адзіныя ў гэтым імкненні», — падкрэсліў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0