Фота «Радыё Свабода»

Фота «Радыё Свабода»

Разгляд справы адбыўся ў Вярхоўным судзе 30 чэрвеня, піша sрring96.org.

29-гадовы жыхар Слуцкага раёна Віктар Скрундзік, прысуджаны да расстрэлу, падаў апеляцыйную скаргу. У судзе ён быў закаваны ў кайданкі і ў апрануты ў спецвопратку смяротніка з надпісам «ІМН» («выключная мера пакарання).

Старшынстваваў Сяргей Кандрацьеў. У складзе судовай калегіі — Віктар Лаеўскі і Андрэй Кавальчук.

Скрундзік зачытаў з паперы, што не прызнае сябе вінаватым у забойстве 79-гадовага Міхаіла Шугалея і 94-гадовага Уладзіміра Гаркавага, бо не ведаў, што яны былі жывыя ў момант падпалу іх хат. Кажа, што нарадзіўся і жыў у той жа вёсцы, не жадаў жыхарам зла, дапамагаў ім. Сцвярджаў, што калі б не садзейнічаў следству, усё бы спісалі на няшчасны выпадак. Ён раскайваецца і хоча справядлівага прысуду для ўсіх саўдзельнікаў, просіць прабачэння ў родных забітых, кажа, што кожны дзень прачынаецца з думкай пра тое, што здарылася. Просіць суд замяніць смяротнае пакаранне на пазбаўленне волі.

У выніку калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах агучыла рашэнне, якім задаволіла апеляцыйную скаргу і адмяніла смяротны прысуд Віктару Скрундзіку.

Чытайце таксама:

Вынесены смяротны прысуд 29-гадоваму забойцу пенсіянераў. Яго сястра: «Я б траіх расстраляла, каб нікому не было крыўдна»

«Аднаго расстраляюць — знойдуцца іншыя». Рэпартаж з вёсак, дзе жорстка забілі старых

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0