Што робяць са сваімі грашыма самыя багатыя людзі планеты? На што трацяць свае капіталы мультымільярдэры, якія ўваходзяць штогод у Топ спіса Forbes?

Калі вы ўважліва вывучыце першую дзясятку, то, хутчэй за ўсё, моцна здзівіцеся, бо яны не купляюць сабе Ferrari або Bentley, яхты памерам з футбольнае поле, а прыватныя самалёты набываюцца выключна для эканоміі часу, бо ўладальнікам буйных кампаній часта даводзіцца лятаць па працоўных справах у іншыя краіны. Акрамя таго, такія людзі вельмі шмат аддаюць на дабрачыннасць, узяць, да прыкладу, Біла Гейтса, які ахвяраваў каля $40 млрд. Змяніўшы свет да лепшага, яны таксама дапамагаюць мяняць яго іншым, маладым, таленавітым і амбіцыйным хлопцам і дзяўчатам, інвестуючы ў іх дзясяткі і сотні мільёнаў даляраў.

Дык у што ж інвестуюць такія вядомыя асобы, як Джэф Бэзас, Марк Цукерберг, Лары Пэйдж, Ілан Маск і Джэк Ма? Глядзім разам з экспертамі крыптаплатформы Currency.com.

Джэф Бэзас — заснавальнік Amazon

Джэф Безас, фота Lev Radin, Shutterstock.com

Джэф Безас, фота Lev Radin, Shutterstock.com

TheDream.US

Амерыканская праграма стыпендый для нелегальных імігрантаў, якіх прывезлі ў краіну яшчэ дзецьмі. Скарыстацца праграмай можа кожны, каго прывезлі ў ЗША да 2014 года. У Амерыцы пражывае каля 1 млн імігрантаў, якія маюць цяжкасці пры паступленні ў навучальныя ўстановы. TheDream.US падтрымлівае 3850 студэнтаў. Джэф праінвеставаў праграму, ахвяраваў $33 млн і патлумачыў гэта тым, што ягоны бацька таксама калісьці прыехаў у ЗША нелегальна, не ведаючы ангельскай мовы. Дзякуючы працы сацыяльных службаў і асяродку, бацька Джэфа змог стаць грамадзянінам краіны і працаваць на карысць грамадства.

Mindstrong Health's

Апошнія інвестыцыі Бэзаса — $15 млн у Mindstrong Health's. Місія кампаніі — выяўленне ранніх прыкмет пагаршэння псіхічнага здароўя з дапамогай медыцынскіх бранзалетаў і мабільнага дадатка. Джэф Бэзас сказаў, што ён робіць свае інвестыцыі, грунтуючыся на тым, што гэта зменіць жыццё людзей да лепшага. На яго думку, праблема псіхалагічнага здароўя з'яўляецца адной з найважнейшых у наш час, таму інвестыцыі ў Mindstrong Health's Джэф лічыць добрым укладаннем.

Марк Цукерберг — заснавальнік Facebook

Марк Цукерберг, фота Frederic Legrand, Shutterstock.com

Марк Цукерберг, фота Frederic Legrand, Shutterstock.com

Vicarious

Vicarious — гэта кампанія, якая імкнецца ўзнавіць чалавечы неакортэкс у якасці камп'ютарнага кода. Неакортэкс —гэта даволі важная частка мозгу, якая «бачыць, кантралюе цела і разумее мову». Марк інвеставаў у праект $52 млн і патлумачыў гэта наступным чынам:

«Facebook хоча ператварыць велізарныя аб'ёмы інфармацыі, якімі дзеляцца яго карыстальнікі, у базу звестак мудрасці. Задайце Facebook пытанне, і, калі ўсё пойдзе па плане, ён дасць адказ, заснаваны на фактах, якімі падзяліліся карыстальнікі. Facebook таксама выкарыстоўвае штучны інтэлект для распазнання твараў, каб ідэнтыфікаваць карыстальнікаў на фотаздымках».

Asana

Asana — гэта таск-менеджар, здольны ўпарадкаваць бізнэс-працэсы ўнутры кампаніі і ўзаемадзейнічаць з кліентамі. У Asana можна лёгка ствараць аддзелы: напрыклад, аддзел продажаў, маркетынгу, вытворчы аддзел, HR і т. д. Марк інвеставаў у праект $50 млн. Цукерберг лічыць, што інтэграцыя Asana ў экасістэму Facebook для аптымізацыі бізнэс-працэсаў магчымая, але залежаць гэта будзе ад вынікаў працы праекта да 2022 года.

Чытайце таксама: Хочаце зберагчы грошы ці нават падзарабіць на іх? Расказваем, як сфарміраваць прыбытковы партфель

Лары Пэйдж — сузаснавальнік Google

Лары Пэйдж (справа) на TED, фота Steve Jurvetson, Flickr.com

Tesla

Самай заўважнай кампаніяй, у якой Лары Пэйдж быў інвестарам, з'яўляецца Tesla (TSLA). Пэйдж інвеставаў $40 млн у аўтамабільную кампанію Ілана Маска ў сярэдзіне 2000-х, за некалькі гадоў да таго, як Маск стаў сусветна вядомым чалавекам. Аўтамабілі з'яўляюцца сапраўднай жарсцю Пэйджа, калі звярнуць увагу на тое, у што інвестуе сузаснавальнік Google. Акрамя Tesla, Лары інвестуе ў праект лятучых аўтамабіляў Kitty Hawk, а таксама аказвае падтрымку іншаму стартапу пад назвай Opener.

Kitty Hawk

Кампанія Kitty Hawk займаецца канструяваннем і вытворчасцю лятучых аўтамабіляў. Галоўным інвестарам выступае Лары Пэйдж. Па словах мільярдэра, ён з нецярпеннем чакае, калі зможа залезці ў свой лятаючы аўтамабіль без якіх-небудзь праблем і паляцець. Да 2021 года кампанія збіраецца запусціць сетку лятучых таксі ў Новай Зеландыі. У 2019 годзе Kitty Hawk пацярпела шэраг няўдачаў, якія звязаныя з сертыфікацыяй бяспекі лятучых аўтамабіляў. Лары даў каментар з гэтай нагоды і сказаў, што праблемы будуць ліквідаваны. Сума інвестыцый у праект не выдаецца.

Ілан Маск — заснавальнік Tesla і PayPal

Ілан Маск (справа) на TED, фота Steve Jurvetson, Flickr.com

Ілан Маск (справа) на TED, фота Steve Jurvetson, Flickr.com

Vicarious і Google DeepMind

Па словах Маска, ён з асцярогай глядзіць на развіццё штучнага інтэлекту (ШІ). У 2014 годзе на штогадовым сімпозіуме AeroAstra Centennial ад Масачусецкага тэхналагічнага ўніверсітэта Маск параўнаў развіццё ШІ з «поклічам д'ябла». Тым не менш у дзеяннях Маска ёсць свая логіка: праекты, звязаныя з развіццём штучнага інтэлекту, спыніць папросту немагчыма, а таму, інвестуючы ў некаторыя з іх, Ілан Маск плануе такім чынам «трымаць руку на пульсе» ў гэтай галіне.

«Вы ўсе памятаеце сюжэты такіх фільмаў, як «Тэрмінатар», у якіх развіццё штучнага інтэлекту выходзіць з-пад кантролю. Трэба пастарацца зрабіць так, каб наступствы развіцця ў гэтай галіне заставаліся станоўчымі для чалавека», — падзяліўся асцярогамі ў інтэрв'ю выданню The Guardian Ілан Маск. Дакладная сума інвестыцый у праект не называецца.

Джэк Ма — заснавальнік Alibaba Group (Aliexpress)

Джэк Ма, фота Frederic Legrand, Shutterstock.com

Джэк Ма, фота Frederic Legrand, Shutterstock.com

China Resources Wandong Medical Equipment

Дзяржаўная карпарацыя, заснаваная ў 1955 годзе ў якасці цэнтра па распрацоўцы і ўкараненні сучасных медыцынскіх тэхналогій і вытворчасці перадавога медыцынскага абсталявання. Джэк Ма робіць стаўкі на развіццё кітайскага рынку медыцынскіх прылад, бо з 2009 года рост гэтага рынку склаў 30%, што зрабіла яго другім па велічыні пасля ЗША. Інвестыцыі ў кампанію склалі $200 млн.

Ці могуць звычайныя людзі, не са спіса Forbes, стаць інвестарамі і пачаць нарошчваць свой капітал, укладваючы невялікія сродкі ў перспектыўныя кампаніі?

Не праз розных пасрэднікаў кшталту дылерскіх цэнтраў і брокерскіх кампаній, якія спаганяюць немалыя камісійныя і маюць высокі парог уваходу ў інвестыцыі, а напрамую? У тыя кампаніі, у якія сёння інвестуюць вышэйпералічаныя мільярдэры, інвеставаць, не купляючы долю ў кампаніі, немагчыма, паколькі іх акцыі не гандлююцца на фондавых біржах. Аднак на рынку па-ранейшаму велізарны выбар кампаній і актываў з шматабяцальным патэнцыялам.

Крыптавалютная платформа такенізаваных актываў Currency.com, якая дзейнічае ў адпаведнасці з дэкрэтам «Аб развіцці лічбавай эканомікі», дае кліентам магчымасць куплі больш за 1300 традыцыйных актываў у такенізаваным выглядзе: акцыі, фондавыя індэксы, ETF, валюты, аблігацыі і сыравінныя тавары. У тым ліку такенізаваныя акцыі кампаній Amazon, Google, Tesla, PayPal, Facebook, Alibaba, а таксама іншых карпарацый.

Такенізаваныя актывы даюць магчымасць не толькі рабіць стаўку на рост або падзенне кошту актыву, але і вывесці іх з платформы на крыптавалютны кашалёк, які падтрымлівае стандарт крыптавалюты Ethereum — ERC20. Як і ў выпадку з традыцыйнымі акцыямі, якімі валодаюць інвестары, на такенізаваныя акцыі Currency.com таксама налічваюцца дывідэнды.

Разнастайнасць фінансавых інструментаў і магчымасць як гандляваць актывамі, так і купляць іх, дазваляе на прафесійным узроўні дыверсіфікаваць і хеджыраваць рызыкі.

Інвестыцыі на фінансавых рынках не даюць вам гарантыю атрымання прыбытку — гэта высокарызыкоўны від дзейнасці, які не рэкамендуецца пачынаць на адзіныя зберажэнні і тым больш пазыковыя сродкі. Пра гэта не варта забываць, бо нават самыя багатыя людзі планеты, інвестары і заснавальнікі найбуйнейшых карпарацый неаднаразова сутыкаліся са стратамі ў сваёй кар'еры. 

І нагадваем, што поспех папярэдніх інвестыцый не азначае поспех у будучыні.

Дадзены артыкул не з'яўляецца фінансавай кансультацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1