6 ліпеня ў Крэве. Фота Сяргея Гапона.

6 ліпеня ў Крэве. Фота Сяргея Гапона.

6 ліпеня амбасада Літвы ў поўным складзе наведала Крэва. Паездку зладзілі 6 ліпеня — у дзень, калі ў 1253 годзе вялікі князь літоўскі Міндоўг быў каранаваны ў сваёй рэзідэнцыі ў Наваградку, які тады быў сталіцай Вялікага Княства Літоўскага, піша Рэгіянальная газета.

У Крэве. Фота Сяргея Гапона.

У Крэве. Фота Сяргея Гапона.

— Ад 2009 года, калі адзначалі тысячагоддзе Літвы, з’явілася традыцыя: 6 ліпеня, у дзень каранацыі Міндоўга, літоўцы ва ўсім свеце ў 21:00 спяваюць гімн Літвы. 6 ліпеня ў Літве ў гэты час ішоў моцны дождж, але літоўцы ўсё роўна спявалі. А мы наведалі Крэва — месца, дзе быў забіты Кейстут, адкуль збег Вітаўт і дзе была падпісаная Крэўская унія. У Крэве, дарэчы, у гэты час было цудоўнае надвор’е. І мы праспявалі гімн тут, — падзялілася міністр-дарадца намеснік амбасадара Літвы ў Беларусі Аста Андрыяўскене.

Па яе словах, у амбасадзе вельмі рады, што ў Беларусі надаюць увагу агульнай беларуска-літоўскай спадчыне і што Крэўскі замак рэстаўрыруюць.

Высокіх гасцей у Крэве фатаграфаваў мясцовы жыхар фатограф Сяргей Гапон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0