Беларускі рэстаратар Вадзім Пракоп'еў, які раней паведаміў пра свой ад'езд у Сінгапур, запісаў відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі.
Рэстаратар запэўнівае, што Лукашэнка негатыўна адазваўся аб папярэднім звароце Пракоп'ева.
Пракоп'еў заявіў, што ў гэтым разе ёсць толькі 2 варыянты — публічнае прабачэнне або дуэль.
«У вас, Аляксандр Лукашэнка, ёсць 24 гадзіны на адказ», — сказаў Пракоп'еў.
«Калі Вы, Аляксандр Лукашэнка, аддасце перавагу не прасіць прабачэння, тады стары правераны спосаб, без пантоў і крымінальшчыны. 3 раўнды ў рынгу па 3 хвіліны», — сказаў рэстаратар.
У якасці секундантаў ён прапанаваў кіраўніка МУС Юрыя Караева і былога начальніка АМАП Юрыя Падабеда.
«Час пайшоў», — завяршыў зварот Пракоп'еў.