Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Вось гэты відэазварот, распаўсюджаны Святланай Ціханоўскай праз тэлеграм-канал «Краіна для жыцця». Ніжэй прапануем яго тэкставую версію.

«Дарагія мае беларусы!

Сёння па ўсіх законах жанру я павінна была б запісаць нейкі відэазварот з нагоды сваёй рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Але як я магу пра гэта думаць, калі я бачу, што адбываецца на вуліцах Мінска і ў іншых гарадах нашай рэспублікі.

Супрацоўнікі МУС, АМАП, што вы робіце?

Вы проста збіваеце сваіх маці, сясцёр, братоў, дзяцей.

Людзі выйшлі на мірны пратэст. Людзі выйшлі, каб выказаць сваё незадавальненне існай сістэмай. Людзі выйшлі за сваё жаданне жыць у свабоднай краіне. За жаданне мець сумленныя выбары.

Нашто вы сваімі дзеяннямі распальваеце ў сэрцах людзей яшчэ больш негатыўных эмоцый да сістэмы?

Вы разумееце, што вашымі рукамі робіцца генацыд?

Спыніцеся, калі ласка. Мне баліць глядзець на ўсё гэтае беззаконне, што адбываецца цяпер.

Спыніцеся, я вас прашу», — заявіла Святлана Ціханоўская.

Нагадаем, што Ціханоўская адзіная з апазіцыйных прэтэндэнтаў атрымала рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Але яе муж, відэаблогер Сяргей Ціханоўскі, застаецца ў турме. У турме сядзіць і Віктар Бабарыка, якога Цэнтрвыбаркам кандыдатам не зарэгістраваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0