Прэс-служба МУС апублікавала рэліз па выніках учарашняй сутычкі ўдзельнікаў пратэстаў з АМАПам.
«У Мінску падчас стрымання несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў пацярпелі супрацоўнікі АМАПа.
Увечары 14 ліпеня некалькі ўдзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў спрабавалі справакаваць беспарадкі і сутыкненні з праваахоўнікамі. Яркае сведчанне таму — кадры, на якіх выразна відаць, як з дзясятак апантаных малойчыкаў кідаюцца на аднаго амапаўца.
У выніку бойкі шэсць міліцыянтаў АМАП ГУУС Мінгарвыканкама атрымалі траўмы, з іх чацвёра шпіталізаваныя.
Як паведамлялася, па фактах удзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, распачата крымінальная справа.