Скрыншот АНТ
Такое меркаванне выказаў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар у размове з журналістамі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю «Славянскага базару ў Віцебску», піша Tut.by.
«Час выходзіць з гэтай пандэмічнай спячкі. Усё ўжо ажывае, вуліцы поўныя людзей, мы наведваем гандлёвыя цэнтры, крамы, забаўляльныя ўстановы. Спадзяёмся, што і цяпер гледачы пойдуць у тэатры, бібліятэкі. І мы забудзем пра гэтую сітуацыю, у якой знаходзіліся ўвясну», — лічыць міністр культуры.
У чэрвені міністр казаў, што нармальныя людзі ходзяць без маскі.
За ўвесь час у Беларусі зафіксавалі 65 623 выпадкі каранавіруса (прырост за суткі +180), ці 6945 на 1 млн чалавек.
Міністр культуры: Нармальныя людзі ходзяць без маскі. Рассаднік мікробаў





