Дадзеныя сэрвісу Downdetector: зона недаступнасці Тэлеграма.

Дадзеныя сэрвісу Downdetector: зона недаступнасці Тэлеграма.

Некаторыя праграмісты выказалі меркаванне, што сёння ўначы тэсціравалі блакаванне VPN, якое дазваляе мець доступ да Тэлеграма нават у выпадку блакавання гэтага мэсэнджара.

«Што зламалася: IPSec і SSH, а таксама ўсё, што на яго завязана. Напрыклад, git (у гітхаб не тыкалася) і SFTP», — адзначае ў сябе ў фэйсбуку праграміст Pavel Selitskas.

«Адметна, што некоторыя іншыя сэрвісы, што так ці інакш выкарыстоўваюць SSH, працавалі», — адзначае праграмер.

«Wireguard выстаяў, — адзначае праграмер. OpenVPN не паспеў праверыць. Tor працягваў працаваць».

Іншыя карыстальнікі пацвярджаюць, што гэты дзіўны збой адбываўся з 01:15 да 02:00.

Сэрвіс Downdetector таксама зафіксаваў паведамленні пра недаступнасць Тэлеграма ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0