Кандыдат у прэзідэнты Ганна Канапацкая паведаміла, што не будзе ўдзельнічаць у дэбатах.

«Як вопытны палітык я не маю ні права, ні жадання спаборнічаць з загадзя слабейшымі апанентамі. Удзельнічаць у дзіцячых шоу пракрамлёўскіх марыянетак, якое складаецца з хлопчыкаў-спойлераў і дзяўчынак-рагатушак, дазволіць сабе не магу ніяк. Мне неўзабаве яшчэ краінай кіраваць», — напісала Канапацкая.

Ліст у ЦВК аб адмове яна дашле ў панядзелак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0