Рэстаратар Вадзім Пракоп'еў тры дні таму на сваім YouTube-канале апублікаваў рэзкі відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі. Дзякуючы розгаласу ў сацсетках, відэа паглядзелі ўжо больш за мільён разоў, пад відэа — 92 тысячы лайкаў і 20 тысяч каментароў. 

«Беларусаў больш у напарсткі не абдурыць», — галоўны меседж відэа Пракоп'ева. У роліку ён згадаў зніклых падчас кіравання Лукашэнкі палітыкаў і журналістаў, а ў цітрах апублікаваў спіс беларускіх палітвязняў і затрыманых 14 ліпеня пратэстоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0