На продаж выставілі асабняк у Драздах, які каштуе 2,5 мільёна даляраў. На сённяшні дзень гэта самая дарагая прапанова па жыллі ў сталіцы, піша TUT.BY. Глядзіце, як ён выглядае.

Дом знаходзіцца на Ціхай вуліцы — у Драздах-1. У 2017 годзе ён перайшоў па дамове дарэння 48-гадовай мінчанцы. Раней ім валодаў яе сын, а яшчэ раней — іншы бізнэсмен.

Цяпер за катэдж просяць 2,5 мільёна даляраў. Магчымая доўгатэрміновая арэнда.

Што ж тычыцца дома, то ён мае тры ўзроўні. У ім чатыры санвузлы і дзве тэрасы. Агульная плошча — 447 квадратных метраў. «Дызайнерскі рамонт. Цалкам абстаўлены мэбляй, тэхнікай. Камін, басейн-саўна», — сказана ў аб'яве. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?