Падчас жывога эфіру на Свабодзе з аб’яднаным штабам Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава выказаліся пра беларускую мову.
Фота Шуры Піліповіч-Сушчыц.
На пытанне «чаму амаль няма зваротаў па-беларуску і няма агітацыйных матэрыялаў?» Марыя Калеснікава паведаміла, што беларуская мова — мэта будучыні.
Святлана Ціханоўская адказала па-беларуску.
«Большая частка нашага насельніцтва думае і гаворыць па-руску, таму ім было б цяжка ўспрымаць беларускую мову ў нашых прамовах. Думаю, мы абавязкова дадамо яе ў агітацыйныя матэрыялы. Я вучыла беларускую мову ў асноўным у вёсцы, калі прыязджала да бабулі. Ніхто не адмаўляе каштоўнасць беларускай мовы, трэба больш беларускамоўных школ, пра гэта казаў і Сяргей Ціханоўскі. Бо ў Мінску цяпер толькі дзве беларускамоўныя школы. Я заўжды радуюся, калі чую, як моладзь гаворыць па-беларуску», — сказала Сьвятлана Ціханоўская.
Святлана Ціханоўская паабяцала падумаць, як пашырыць выкарыстанне беларускай мовы ў кампаніі.





