19 ліпеня Уладзіслаў Рымашэўскі падарыў кандыдату ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай 51 ружу. Столькі дзён яе муж, блогер Сяргей Ціханоўскі, знаходзіцца ў СІЗА ў Мінску, піша Hrodna.life.

Уладзіслаў, які праславіўся 10 чэрвеня на ўсю краіну, вырашыў не паступаць у гэтым годзе ва ўніверсітэт. Кажа, што хоча дачакацца перамен і тады вучыцца.

— У мяне ўсё добра, ніякага ціску. Зараз я адпачываю і вырашыў, што не буду паступаць у гэтым годзе, хоць і здаў цэнтралізаванае тэставанне. Лічу, што пры гэтай уладзе няма сэнсу вучыцца, а потым працаваць за нізкую зарплату. Што тычыцца сяброў і аднакласнікаў, то хтосьці адвярнуўся — выступіў у падтрымку настаўніцы, а хтосьці наадварот з’явіўся. Ад сваіх слоў на лінейцы я не адмаўляюся. Лічу, што я зрабіў правільна.

Чаму ты вырашыў падарыць кветкі Святлане Ціханоўскай?

— Каб хоць неяк яе падтрымаць. Яе муж змагаўся за нас, а цяпер ён незаконна ўтрымліваецца ўладай, якая не хоча зразумець, што беларусы — гэта не толькі працавітая і памяркоўная нацыя, але і разумная, моцная і гатовая на моцныя ўчынкі. Гэтым разам мы яму [Аляксандру Лукашэнку — рэд.] краіну не аддамо. Падарыў Святлане 51 адну ружу — столькі дзён Сяргей Ціханоўскі ўжо ў зняволенні. Гэта ружы не толькі ад мяне, але і ад большасці беларусаў.

Хто такі Уладзіслаў Рымашэўскі?

Уладзіславу 17 гадоў. Ён са звычайнай беларускай сям'і. Мама займаецца манікюрам, тата гандлюе аўтазапчасткамі. 10 чэрвеня ў мінскай гімназіі № 192 быў выпускны, пра які цяпер ведае ўся краіна.

На наступны дзень пасля свята Уладзіслаў загрузіў у інтэрнэт відэа са сваёй прамовай на выпускным. Ролік за лічаныя хвіліны разышоўся па сацыяльных сетках. На выпускным гімназіст закрануў тэму маючых адбыцца выбараў і выказаўся пра былога завуча — настаўніцу беларускай мовы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру