Кіроўца аўтамабіля «Фальксваген» рухаўся па дваровай тэрыторыі ў раёне вуліцы Сонечнай, дзе ўчыніў наезд на хлопчыка 2016 года нараджэння. Як паведамляе тэлеграм-канал ДАІ Мінска, хлопчык выехаў на ровары з-за прыпаркаванага аўтамабіля.
У выніку ДТЗ дзіця дастаўленае ў бальніцу для агляду.





