112.by

112.by

Здарэнне адбылося 20 ліпеня. У 14:24 выратавальнікам патэлефанавала жанчына: яе маці заблукала ў лесе каля вёскі Ліпаўцы, паведамляе 112.by

Для правядзення пошукаў былі задзейнічаны ратавальнікі, супрацоўнікі міліцыі. Дачка неўзабаве знайшла маці, але паведаміла ратавальнікам, што мама мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе.

Пажылая жанчына знаходзілася ў лесе на адлегласці каля 2500 метраў ад дарогі. Перасоўвацца самастойна не магла. На квадрацыкле МНС да месца былі дастаўленыя ратавальнікі і супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі, якія паставілі папярэдні дыягназ «інсульт».

Работнікамі МНС жанчына на насілках была вынесеная да аўтамабіля павышанай праходнасці ратавальнікаў, а ўжо пасля гэтага дастаўленая да хуткай медыцынскай дапамогі. Жанчына шпіталізаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0