Праваабаронцам вядома як мінімум пра 1140 выпадкаў адвольных затрыманняў, якія адбыліся з 6 мая (калі былі затрыманні групы Сяргея Ціханоўскага) па 20 ліпеня, паведамляе spring96.org.

190 чалавек атрымалі агулам 2607 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу.

333 чалавекі атрымалі штрафы агульным памерам больш за 265275 рублёў. 

Прычым на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама на іншых акцыях салідарнасці (і пасля іх), якія праходзілі 14 і 15 ліпеня, у Беларусі было затрымана як мінімум 420 чалавек.

З іх у Мінску было затрымана як мінімум 329 чалавек: 303 14-га ліпеня падчас стыхійнай акцыі пратэсту і 26 чалавек 15-га — калі людзей затрымлівалі проста за тое, што яны стаялі ў чарзе, каб падаць скаргі ў Цэнтрвыбаркам, ці проста праходзілі міма супрацоўнікаў АМАПа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?