З 24 ліпеня на маршруце Гродна — Мінск — Гродна БЧ запускае новы шасцівагонны дызель-цягнік ДП6 польскай кампаніі PESA Bydgoszcz SA.
Фота Надзеі Бужан
Цягнік, які будзе курсіраваць па маршруце Гродна — Мінск — Гродна, паступіў на Беларускую чыгунку ў 2020 годзе.
У шасцівагонным дызель-цягніку ДП6 ёсць 311 стацыянарных месцаў для сядзення, у тым ліку 25 месцаў першага класа. Канструкцыйная хуткасць руху цягніка складае 140 км/г.
Пасажыры Беларускай чыгункі ўжо паспелі ацаніць камфортныя паездкі шасцівагоннымі дызель-цягнікамі ДП6. Курсіраванне трох пар гэтых цягнікоў са снежня 2019 года арганізавана на маршруце Мінск — Віцебск.





