Ва ўкраінскім Луцку праваахоўнікі затрымалі мужчыну, які ад раніцы ўтрымліваў закладнікаў у аўтобусе. Пацярпелых няма.
Злачынец быў захоплены падчас штурму аўтобуса спецпадраздзяленнем СБУ. Падчас спецаперацыі гучалі выбух і страляніна.
Усяго было вызвалена 13 закладнікаў.
Кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў заявіў, што затрымалі саўдзельнікаў тэрарыста.
Аперацыя па вызваленні закладнікаў працягвалася гадзіну.
Штурм і вызваленне закладнікаў адбыліся праз лічаныя хвіліны пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выканаў патрабаванне тэрарыста і запісаў відэазварот са словамі, якія патрабаваў злачынец. Адразу пасля штурму відэа было выдалена.





