Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 22 ліпеня ў свеце зарэгістравана 15 094 630 выпадкаў каранавіруса, памерлі 619 520 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксавалі 4 028 569 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 144 953 чалавекі, з іх 1119 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавалі 2 166 532 выпадкі каранавіруса, 1346 чалавек памерлі ўчора. У Індыі — 1 194 085 выпадкаў. Памёр за ўчора 671 чалавек.

Усяго ў свеце за 21 ліпеня зафіксавалі 239 113 новых выпадкаў каранавіруса, памерлі 5678 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0