Мужчыну, які 21 ліпеня захапіў аўтобус з пасажырамі, чакае псіхіятрычная экспертыза. Пра гэта сказаў намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка, паведамляе strana.ua

Затым ён коратка апісаў, што будзе з тэрарыстам у найбліжэйшы час акрамя абследавання ў псіхіятраў. «Далей яго чакае судовая працэдура, ён будзе затрыманы, яму будзе абраная мера стрымання. Відавочна, гэта будзе ўтрыманне пад вартай без альтэрнатывы. І далей ён будзе несці адказнасць за тое, што здзейсніў. Яму інкрымінуецца тэрарыстычны акт, захоп закладнікаў. Але з-за таго, што ніхто не загінуў, магчыма, ён атрымае не пажыццёвы тэрмін, а працяглы тэрмін зняволення», — спрагназаваў Герашчанка.

Аўтобус быў захоплены ў цэнтры Луцка раніцай 21 ліпеня. Захопнікам аказаўся ўраджэнец Арэнбургскай вобласці Расіі, які пражывае ва Украіне, Максім Крывош. Сам ён назваў сябе Максім Плахой.

Ва ўкраінскім Луцку ўзброены злачынца захапіў аўтобус з 20 пасажырамі. Ён назваўся Максімам Плахім

Зяленскі выканаў патрабаванне луцкага тэрарыста

Луцкага тэрарыста затрымалі, з аўтобуса выйшлі закладнікі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0