Фота СК

Фота СК

Здарэнне адбылося вечарам 21 ліпеня, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Двое хлопчыкаў 11 і 12 гадоў гулялі ўнутры катлавана, які карысталіся мясцовыя жыхары. Устаноўлена, што ў той момант, калі дзеці знаходзіліся ў яме, адбылося абвальванне грунту. Хлопчыкаў засыпала пяском.

Супрацоўнікі МНС дасталі дзяцей, аднак выратаваць іх не ўдалося.

Следчымі праведзены агляд месца здарэння, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0