Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў учора, выступаючы на адкрыцці паліклінікі ў Гомелі. Ён рэкамендаваў гэта лета правесці ў Беларусі, не ездзіць за мяжу, каб не схапіць новую хвалю каранавіруса. Сюжэт паказаў канал АНТ.

«Ніякіх заморскіх паездак. Але мы вас стрымліваць не будзем, хочаце ў Чорнае мора, калі ласка, Міжземнае, Індыйскі акіян, на Канары, Балі, Гоа, у Тайланд. Калі ласка, едзьце. Але па вяртанні рыхтуйцеся сесці на каранцін за свой кошт. Мы вас у грамадства проста так не выпусцім, мы вас будзем трымаць на каранціне. Прыкладна, 10 дзён, рыхтуйцеся. Спецыялісты мне падкажуць. Зразумейце, ратуючы людзей, мы ўгрохалі вялікія грошы на гэта. Мы самалётам вазілі прэпараты з Японіі», — сказаў Лукашэнка.

«Паберажыце сябе, старых, мыйце рукі, твар, хадзіце ў лазню, выпівайце вечарам пасля лазні 100 грам. Будзьце на свежым паветры, жывіце як людзі, але будзьце акуратныя. Чаго вы апладзіруеце, калі я сказаў пра сто грам?» — засмяяўся кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0