У студзені — чэрвені 2020 года Мінск наведалі больш за 200 тысяч замежных грамадзян. У мінулым годзе за такі ж час у сталіцы пабывала больш за 600 тысяч замежнікаў, паведаміла «Мінск-Навінам» начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Іна Студзянічнік.

«Міграцыйны паток часова паменшыўся з-за эпідэміялагічнай сітуацыі, — патлумачыла Студзянічнік. — Замежнікі прыязджалі з рознымі мэтамі: на працу, вучобу, адпачынак, лячэнне, для ўдзелу ў розных мерапрыемствах, у якасці турыстаў і проста ў госці да знаёмых».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0