Кіраўнік ЗША ўпершыню за доўгі час змяніў рыторыку адносна стрымлівання пандэміі каранавіруса. Рэзка кантрастуючы з яго ўласнымі каментарамі, зробленымі на працягу апошніх шасці месяцаў, Дональд Трамп у аўторак заклікаў амерыканцаў насіць маскі, каб справіцца з распаўсюджваннем каранавіруса, прызнаўшы, што сітуацыя з пандэміяй можа яшчэ пагоршыцца перад паляпшэннем, паведамляе «Голас Амерыкі».

Трампа даўно крытыкуюць за прымяншэнне ўздзеяння каранавіруса і ігнараванне патрабавання насіць маску.

У аўторак на прэс-брыфінгу ў Белым доме прэзідэнт заявіў: «Мы просім усіх, хто не ў стане сацыяльна дыстанцыявацца, надзяваць маску… Ці падабаюцца вам маскі альбо не, яны аказваюць уплыў, яны маюць эфект, і нам трэба ўсё, што мы можам атрымаць… Я з задавальненнем імі скарыстаюся… Усё, што патэнцыйна можа дапамагчы, … гэта добра», — сказаў Трамп.

Трамп пасля некалькіх месяцаў нежадання насіць маску на публіцыу апублікаваў у панязелак фатаграфію ў масцы ў сваім Twitter і сказаў, што плануе аднавіць правядзенне рэгулярных брыфінгаў па пандэміі. На першым такім брыфінгу ў аўторак ён заклікаў амерыканцаў насіць маскі, калі яны не могуць заставацца ў баку ад сацыяльных зносін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0