Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта напісала ў фэйсбуку яго маці, Таццяна Севярынец.

«Толькі што мне ў ЦІП сказалі, што сёння выходзіць Павел Севярынец», — напісала яна.

Мяркуецца, што Паўла выпусцяць а 16-й гадзіне.

Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня пасля пікета на Камароўцы. Яму далі спачатку 15 сутак за ўдзел у акцыі, затым 15 сутак за заклікі да акцыі. Таксама за ім было некалькі дзясяткаў неадбытых сутак за мерапрыемствы супраць паглыбленай інтэграцыі, што прайшлі ў Мінску ў снежні мінулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0