Загрузку паліва ў рэактар на першым блоку Беларускай АЭС плануецца пачаць у жніўні, паведаміў дырэктар Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнергетыкі Беларусі Васіль Палюховіч сёння падчас анлайн-канферэнцыі «Мірны атам у Беларусі: выгады і перспектывы», піша БелТА.

«Цяпер мы стаім на парозе гістарычнай падзеі для нашай краіны: Рэспубліка Беларусь у найбліжэйшы час уступіць у клуб дзяржаў з ядзернай энергетыкай. Гэта якаснае змяненне нашай энергасістэмы, будзе ўведзена энергакрыніца на ядзерным паліве, якая будзе забяспечваць 40% спажывання электраэнергіі ў краіне. У жніўні мы плануем пачаць важны этап — загрузку ядзернага паліва ў рэактар і пераход да фізічнага пуску, а пасля і да энергетычнага пуску», — сказаў Васіль Палюховіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0