Здарэнне адбылося ў мінулыя выходныя ў доме на вуліцы Зыгмунта Мінейкі, піша «Ашмянскі веснік».
Хлопчык быў дома з мамай і бабуляй, якія былі занятыя хатнімі справамі. Ён знайшоў на стале запалкі і вырашыў з імі пагуляць.
Зайшоўшы ў адзін з пакояў, малы падпаліў канапу.
На шчасце, дзіця не пацярпела.
Агнём пашкоджана маёмасць у пакоі, перакрыцце, закураны сцены.