Стала вядома, дзе 23 і 24 ліпеня пройдуць сустрэчы-мітынгі кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай: гэта Барысаў, Глыбокае, Наваполацк, Віцебск.

У гэтых сустрэчах-мітынгах возьме ўдзел сама Святлана, а таксама Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала.

23 ліпеня

Барысаў, 19:00. Пляцоўка каля ўнівермага ААТ «Веста-Барысаў» (вул. Гагарына, 105а).

24 ліпеня

Глыбокае, 13:30. Пляцоўка каля супермаркета «Белмаркет» (вул. Леніна, 107Б).

Наваполацк, 16:30. Уваход у гарадскі парк культуры і адпачынку (раён дома №1 па вул. Паркавая).

Віцебск, 19:00. Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў у раёне цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0