Музыканта Максіма Субача — удзельніка музычных праектаў TonqiXod і Subtonans, а таксама сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, затрымалі ў нядзелю.

А 17-й ён быў на выбарчым пікеце на Бангалоры. Апошняя сувязь з ім была а 23-й. 

У панядзелак пасля 16:00 менеджар з працы Максіма пазваніў яго маме і спытаў, дзе сын, бо той не выйшаў у панядзелак на працу. Яго сталі шукаць, у выніку знайшоўся, здаецца, у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Было сказана, што затрыманы «за дробнае хуліганства».

«Сёння аб 11-й гадзіне адбыўся суд. Справу па непадпарадкаванні законным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі спынілі, па другой справе (хуліганства) далі 10 сутак», — напісала ў сваім фэйсбуку старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0