Сейм разгледзіць пытанне фінансавай дапамогі грамадзянам Польшчы, якія былі сасланыя ў глыб Савецкага Саюза ў 1939-1954 гадах, паведамляе Польскае радыё.
Паводле праекта закона, рэпрэсаваны грамадзянін меў бы права атрымаць ад дзяржавы аднаразовую фінансавую дапамогу ў разліку 200 злотых (45 еўра) за адзін год ссылкі, але не менш за 2400 злотых (540 еўра).





