Стартавала ініцыятыва «Літара закону», яе аўтары выбралі 10 артыкулаў з беларускай Канстытуцыі, Выбарчага кодэкса і Крымінальнага кодэкса і зрабілі відэа, плакаты, вокладкі для Facebook, Instagram Stories і майкі.

Усе выявы даступныя ў двух колерах (чорным і белым) на рускай і беларускай мовах. Вы можаце бясплатна спампаваць іх і падтрымаць праект, распавёўшы сябрам у сацсетках і суседзям па пад'ездзе пра беларускія законы.

«Улетку 2020-га беларусы хочуць аднаго: каб выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прайшлі па законах Рэспублікі Беларусь. Гучыць парадаксальна, але нашу дзяржаву трэба пераконваць выконваць уласныя законы. Калі так, то давайце зробім гэта прыгожа і гучна. А калі не атрымаецца, то варта задумацца: ці з'яўляецца законнай ўлада, якая не выконвае законы сваёй краіны?», — звяртаюць увагу аўтары кампаніі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0