Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе выявілі, што колькасць антыцел у лёгкіх выпадках заражэння COVID-19 рэзка падае першыя тры месяцы. Антыцелы могуць знікнуць на працягу прыкладна года пасля заражэння, падлічылі аўтары даследавання.
Даследаванне праверыла 20 жанчын і 14 мужчын ва ўзросце ад 21 да 68 гадоў, якія ачунялі ад лёгкіх выпадкаў COVID-19. Кожнага ўдзельніка тэсціравалі ў сярэднім праз 36 і 82 дні пасля таго, як у яго з'явіліся першыя сімптомы.
Антыцелы ў гэтых удзельнікаў даследавання рэзка зніжаліся пасля першых трох месяцаў і памяншаліся прыкладна напалову кожныя 73 дні. Гэта азначае, што антыцелы амаль цалкам знікнуць на працягу года.





