Аднагадовая дзяўчынка выпала з акна чацвёртага паверха аднаго з жылых дамоў у Мінску, паведамілі ў Следчым камітэце.

Інцыдэнт адбыўся 22 ліпеня. Малая знаходзілася адна ў пакоі, пакуль яе мама была занятая на кухні. Дзіця забралася на крэсла, адтуль — на падаконнік. Адкрыла створку акна, абаперлася на маскітную сетку і выпала.

Дзяўчынку даставілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання. На месцы здарэння працуюць следчыя. Праводзіцца агляд, апытваюць відавочцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?