Палтаўскі нападнік, які сёння ўзяў у закладнікі работніка паліцыі і на аўтамабілі ехаў у Кіеў, адпусціў мужчыну і ўцёк. Спецаперацыя па яго затрыманні працягваецца, паведамілі Бі-бі-сі Украіна ў паліцыі Палтаўскай вобласці.

На пытанне, ці з закладнікам усё добра, у паліцыі ўдакладнілі — «яго адпусцілі, але ці ўсё добра, пакуль невядома».

Раніцай у чацвер у Палтаве мужчына, якога падазравалі ў незаконным завалоданні транспартнымі сродкамі, падчас затрымання дастаў гранату і пагражаў яе падарваць.

У той момант ён трымаў за руку супрацоўніка крымінальнага вышуку. Крыху пазней мужчына пагадзіўся абмяняць яго на начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку ў Палтаўскай вобласці, палкоўніка паліцыі Віталя Шыяна.

Нападнікам аказаўся 32-гадовы мясцовы жыхар Раман Скрыпнік.

Яго ўжо прыцягвалі да крымінальнай адказнасці ў 2007, 2008 і 2014 гадах.

Патрабаваннямі нападніка было вызваліць яго ад адказнасці за ўсе злачынствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0