Больш за 3000 чалавек сабраліся на сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай у Барысаве, перадаюць з месца падзей карэспандэнты «Нашай Нівы». 

Здаецца, гэта самы масавы палітычны мітынг у гісторыі горада.

Відэастрым:

У сустрэчы барысаўцаў з адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі, Аляксандрам Мілінкевічам, удзельнічала каля 500 чалавек.

Сілавікі затрымалі па дарозе на сустрэчу аўтамабіль са Святланай Ціханоўскай і пратрымалі яго 20 хвілін на дарозе. Акрамя таго, праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне прынамсі шасці чалавек на падыходах да пляцоўкі мітынгу. Тым не менш, людзі цярпліва чакалі.

Ціханоўская ўрэшце перасела на іншы аўтамабіль і ўсё ж даехала да Барысава. З машыны да пляцоўкі яна прайшла ў атачэнні чатырох мужчын у майках «Краіна для жыцця». Людзі сустрэлі яе бурнымі воплескамі і скандаваннем «Света! Света!». Яе прамова суправаджалася шматлікімі апладысментамі. Ціханоўская заклікала ні ў якім разе не галасаваць датэрмінова і абавязкова «абараняць свой голас».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0