Удзельніку музычных праектаў TonqiXod і Subtonans Максіму Субачу прысудзілі адміністрацыйны арышт: 10 сутак. Пра гэта паведаміла ў Facebook першы намеснік старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай.

21 ліпеня стала вядома, што на Максіма Субача склалі два пратаколы: дробнае хуліганства і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. 22 ліпеня адбыўся суд.

Аказалася, што судзілі яго за няскончаны надпіс на асфальце «Хопіць цярпець Лу…». Музыка маляваў графіці каля прыпынку грамадскага транспарту на Даўгінаўскім тракце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?