Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 24 ліпеня ў свеце зарэгістравалі 15 654 649 выпадкаў каранавіруса, памерлі 636 479 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксавалі 4 169 991 выпадак каранавіруса, а памерлі 147 333 чалавекі, з іх 1150 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавалі 2 289 951 выпадак каранавіруса, 1317 чалавек памерлі ўчора. У Індыі — 1 288 130 выпадкаў. Памерлі за ўчора 755 чалавек.

Усяго ў свеце за 23 ліпеня зафіксавалі 276 тысяч новых выпадкаў каранавіруса, памерлі 6309 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?